Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/05/10/ru_1042218_541212/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 09:10
10.05.2020 12:08 Палітыка

Лукашэнка: Беларускі народ прайшоў складаны шматвяковы шлях да незалежнасці, неад'емнай часткай якой з'яўляюцца герб і сцяг

Мінск, 10 мая. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю мая.

"Беларускі народ прайшоў складаны шматвяковы шлях да незалежнасці, неад'емнай часткай якой з'яўляюцца герб і сцяг, — гаворыцца ў віншаванні, апублікаваным на сайце прэзідэнта. — Разам з гімнам гэтыя найважнейшыя нацыянальныя сімвалы спрыяюць кансалідацыі грамадства, захаванню пераемнасці пакаленняў, натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць Айчыны".

"Перакананы, што толькі разам мы зможам паспяхова адказваць на ўсе выклікі часу, эфектыўна развіваць эканоміку, умацоўваць і абараняць суверэнітэт і бяспеку Беларусі", — заявіў Лукашэнка.

Сучасныя дзяржаўныя сімвалы былі ўведзеныя паводле вынікаў праведзенага 14 мая 1995 года з ініцыятывы Лукашэнкі рэферэндуму. Акрамя пытання аб скасаванні бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня" ў якасці дзяржаўных сімвалаў на галасаванне былі вынесеныя пытанні аб адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і аб праве прэзідэнта распускаць парламент.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239