Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/05/11/eu_1042350_123/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 08:59
11.05.2020 17:27 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Макей абмеркаваў з кіраўніком МЗС Аўстрыі міжнародныя намаганні па барацьбе з COVID-19 і двухбаковыя адносіны

Мінск, 11 мая. "Шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва" абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з яго аўстрыйскім калегам Аляксандрам Шаленбергам.

Размова адбылася 11 мая па ініцыятыве аўстрыйскага боку, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі. Асаблівую ўвага міністры надалі рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту прэзідэнта Беларусі ў Аўстрыю ў лістападзе 2019 года.

"Бакі падкрэслілі неабходнасць кансалідацыі міжнародных намаганняў па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, — гаворыцца ў паведамленні. — Адзначаная важнасць атрымання правільных урокаў з цяперашняга крызісу, аднаўлення і ўмацавання поўнамаштабнага міжнароднага дыялогу".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239