Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/05/15/ru_1043130_1043131/
Дата раздрукоўкі: 11.08.2020 16:03
15.05.2020 20:53 Палітыка

Пададзеныя 55 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты

Мінск, 15 мая. У Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пададзеныя 55 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 9 жніўня гэтага года. Гэта абсалютны рэкорд усіх прэзідэнцкіх кампаній у краіне.

11 мая ў ЦВК былі пададзеныя тры заявы, 12-га — дзве, 13-га — пяць, 14-га-24, 15-га (апошні дзень прыёму дакументаў) — 21.

Заявы падалі наступныя прэтэндэнты на вышэйшы дзяржаўны пост (альбо іх прадстаўнікі):

1. Аляксандр Абрамовіч (1960 года нараджэння, пенсіянер, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), пражывае ў Барысаве);

2. Марына Адамовіч (1961, пенсіянерка, беспартыйная, Мінск) — жонка апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча;

3. Алена Ашыхміна (1968, памочнік дырэктара ТАА "Болсе", дырэктар ТАА "БелТэхПадшыпнік", беспартыйная, Мінск);

4. Віктар Бабарыка (1963, часова не працуе, беспартыйны, Лагойскі раён) — экс-старшыня праўлення "Белгазпрамбанка";

5. Рэгіна Беркус (1959, пенсіянерка, беспартыйная, Ліда);

6. Міхаіл Валынец (1974, рамеснік, беспартыйны, Мінск);

7. Антаніна Вішнякова (1985, раскройшчыца матэрыялаў СЗАТ "Отыка", беспартыйная, Мінск);

8. Алег Гайдукевіч (1977, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Мінск);

9. Юрый Ганцэвіч (1976, фермер, беспартыйны, Гомельскі раён);

10. Аляксандр Грачышнікаў (1976, ІП, беспартыйны, Мінск);

11. Юрый Губарэвіч (1978, індывідуальны прадпрымальнік, старшыня руху "За Свабоду", беспартыйны, Мінск);

12. Алена Давыдава (1981, урач-бактэрыёлаг Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Гомельскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, беспартыйная, Гомель);

13. Андрэй Дзмітрыеў (1981, сустаршыня ГА "Гавары праўду", беспартыйны, Мінск);

14. Анжаліка Жалезнякова (1967, беспрацоўная, беспартыйная, Мінскі раён);

15. Аляксей Зуевіч (1970, індывідуальны прадпрымальнік, беспартыйны, Ельскі раён);

16. Віталь Зялкоўскі (1980, інжынер-дызайнер, беспартыйны, Маладзечна) — атрымаў мянушку "суровы турыст" за аднолькавы выраз твару на фотаздымках падчас падарожжаў;

17. Андрэй Іваноў (1968, індывідуальны прадпрымальнік, Камуністычная партыя Беларусі, Мінск);

18. Вольга Кавалькова (1984, галоўны бухгалтар ЖБВК № 791, беспартыйная, Мінск) — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі " Беларуская хрысціянская дэмакратыя";

19. Мікалай Казлоў (1967, в.а. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Мінск);

20. Ганна Канапацкая (1976, індывідуальны прадпрымальнік, беспартыйная, дэпутат ПП НС 6-га склікання, Мінск);

21. Пётр Карабанаў (1961, кіраўнік фермерскай гаспадаркі, беспартыйны, Жлобінскі раён);

22. Юрый Касач (1965, начальнік аддзела інавацыйных тэхналогій прамысловай групы "Адаман", беспартыйны, Наваполацк);

23. Уладзімір Кійко (1981, беспрацоўны, Партыя БНФ, Віцебск);

24. Наталля Кісель (1969, намеснік дырэктара прыватнага прадпрыемства "Кісель В.В.", беспартыйная, Мінск);

25. Ігар Кляшчук (1979, рамеснік, беспартыйны, Мінск);

26. Дзмітрый Кудравец (1975, машыніст помпавых установак Жодзінскага водаканала, беспартыйны, Жодзіна);

27. Аляксандр Лукашэнка (1954, Мінск) — балатуецца на пяты прэзідэнцкі тэрмін.

28. Андрэй Мажэйка (1972, беспрацоўны, беспартыйны, Гомель);

29. Вераніка Мішчанка (1968, ІП, беспартыйная, Жлобінскі раён);

30. Уладзімір Неўмяржыцкі (1970, беспрацоўны, беспартыйны, Мазыр);

31. Вольга Нікалайчык (1968, беспрацоўная, беспартыйная, Мінск) — рэжысёр-дакументаліст;

32. Юрый Новікаў (1962, вахцёр ТАА "Экструзійныя тэхналогіі", беспартыйны, Магілёў);

33. Алег Нявейкаў (1973, сацыяльны работнік, беспартыйны, Гомельскі раён);

34. Уладзімір Няпомняшчых (1952, пенсіянер, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Гомель);

35. Тамара Патоцкая (1966, аграсядзіба "Чыжы", беспартыйная, Баранавічы);

36. Валерый Перавошчыкаў (1949, пенсіянер, беспартыйны, Мінск);

37. Уладзімір Правальскі (1959, індывідуальны прадпрымальнік, беспартыйны, Віцебск) — на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ЦВК абвінаваціла яго ў фальсіфікацыі больш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў;

38. Жанна Раманоўская (1967, беспрацоўная, беспартыйная, Мінск);

39. Мікалай Салянік (1955, пенсіянер, беспартыйны, Гродна);

40. Аляксандр Скрабец (1970, беспрацоўны, беспартыйны, Мінск);

41. Павел Спірын (1984, старшыня праўлення ЖБВК № 956, беспартыйны, Капыльскі раён) — відэаблогер (33,7 тыс. падпісчыкаў);

42. Мікалай Статкевіч (1956, пенсіянер, беспартыйны, Мінск) — старшыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Народная Грамада", сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса;

43. Сяргей Статкевіч (1965, беспрацоўны, беспартыйны, Рэчыца);

44. Наталля Стрэльчанка (1982, беспрацоўная, беспартыйная, Дуброўна);

45. Аляксандр Таболіч (1979, майстар перманентнага макіяжу і татуіроўкі ТАА "Скінарт", беспартыйны, Мінск) — лідар музычнай групы Znich;

46. Валянцін Фралоў (1983, індывідуальны прадпрымальнік, беспартыйны, Глускі раён);

47. Вікторыя Хатэнка (1978, аперацыйная санітарка Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, беспартыйная, Лагойск);

48. Валерый Цапкала (1965, індывідуальны прадпрымальнік, экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналогій, беспартыйны, Мінск);

49. Святлана Ціханоўская (1982, беспрацоўная, беспартыйная, Мінск) — жонка відэаблогера Сяргея Ціханоўскага;

50. Сяргей Ціханоўскі (1978, дырэктар ТДА "Студыя Компас", беспартыйны, Гомель) — відэаблогер, youtube-канал "Краіна для жыцця" (182 тыс. падпісчыкаў);

51. Юрый Чудзіновіч (1972, індывідуальны прадпрымальнік, беспартыйны, Баранавічы);

52. Сяргей Чэрачэнь (1985, дырэктар ТАА "С58 Тэхноладжыс", старшыня партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада", Мінск);

53. Аляксандр Школьнікаў (1976, беспрацоўны, беспартыйны, Орша);

54. Віктар Шорац (1971, электрагазазваршчык "Мінскметрабуда", Мінск);

55. Аляксандр Якушкоў (1956, пенсіянер, беспартыйны, Віцебск).

15 мая на пасяджэнні ЦВК было абвешчана аб адмове зарэгістраваць 10 ініцыятыўных груп: Зялкоўскага (складаецца з аднаго чалавека — яго самога пры неабходным мінімуме 100), Ціханоўскага (на дакументах няма асабістага подпісу), Вішняковай, Грачышнікава, Жалезняковай, Клешчука, Мішчанкі, Нікалайчык, Фралова і Хатэнкі (парушэнне прынцыпу добраахвотнасці пры фармаванні ініцыятыўных груп). Усе, акрамя, Зялкоўскага, з'яўляліся "кандыдатамі пратэсту" (усяго іх 27), якія вылучыліся па ініцыятыве Мікалая Статкевіча, каб даць магчымасць грамадзянам збірацца на перадвыбарных пікетах без пагрозы быць прыцягнутымі да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Замест Ціханоўскага прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта аператыўна вылучылася яго жонка Святлана і прызначыла мужа, які адбывае ў Гомелі 15-сутачны арышт за ўдзел у снежаньскай акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй, кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы.

19 мая — апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Збор подпісаў пройдзе з 21 мая па 19 чэрвеня. Для атрымання статусу кандыдата ў прэзідэнты неабходна мець 100 тыс. сапраўдных подпісаў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239