Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/05/22/ru_1043964_123/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 03:07
22.05.2020 18:28 Спорт, Грамадства

Федэрацыя баскетбола датэрмінова завяршыла жаночы чэмпіянат і перанесла на восень мужчынскі

Мінск, 22 мая. Выканкам Беларускай федэрацыі баскетбола 22 мая аб'явіў пра датэрміновае завяршэнне жаночага і перанос на верасень вырашальных матчаў мужчынскага чэмпіянату краіны.

Рашэнне прынятае "ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Мінспорту і Міністэрства аховы здароўя, а таксама кіруючыся рашэннямі ФІБА і ФІБА Еўропа", пасля аналізу "ўсіх прапаноў каманд — удзельніц жаночага і мужчынскага чэмпіянатаў". Распаўсюджванне каранавіруса COVID-19 як прычына спынення (прыпынення) спаборніцтваў у паведамленні наўпрост не называецца.

Акрамя таго, датэрмінова завершанае першынство дзіцяча-юнацкай баскетбольнай лігі.

Тым часам працягваецца футбольны чэмпіянат краіны. У гэтыя дні праходзяць матчы 10-га тура, а 24 мая на мінскім стадыёне "Дынама" адбудзецца фінальны матч Кубка Беларусі паміж барысаўскім БАТЭ і брэсцкім "Дынама". Беларуская федэрацыя футбола перанесла матчы 9-га і 10-га тураў з удзелам клуба "Мінск", аднак у сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя і скрыншоты дакументаў аб непаспяховай эпідсітуацыі і ў некаторых іншых клубах.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239