Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/05/27/ru_1044524_225588/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 03:11
27.05.2020 21:45 Культура, Грамадства

На 95-м годзе жыцця памёр малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч

Мінск, 27 мая. Ва ўзросце 94 гадоў памёр Міхась Міцкевіч — малодшы сын беларускага паэта Якуба Коласа (Канстанцін Міцкевіч). Пра яго смерць паведаміла праўнучка паэта Васіліна Міцкевіч у сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

Міхась Міцкевіч — навуковец у сферы апрацоўкі металаў, доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Яго жонка Наталля Фёдарава, дачка пісьменніка Янкі Маўра, памерла ў 2012 годзе ва ўзросце 87 гадоў.

Старэйшы сын Якуба Коласа Даніла (1914—1996) быў першым дырэктарам Літаратурнага музея імя свайго бацькі. Сярэдні сын Юрый знік падчас Вялікай Айчыннай вайны.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239