Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/05/28/eu_1044608_1044609/
Дата раздрукоўкі: 13.07.2020 23:02
28.05.2020 16:25 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Беларускае МЗС разлічвае да канца мая атрымаць паведамленне аб ухваленні Саветам ЕС пагадненняў аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі

Мінск, 28 мая. Беларускае МЗС разлічвае да канца мая атрымаць паведамленне аб ухваленні Саветам Еўрасаюза пагадненняў аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі, што дазволіла бы ўвесці ў сілу абодва дакументы 1 ліпеня. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка 28 мая ў тэлефоннай размове з намеснікам генеральнага сакратара — палітычным дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Энрыке Мора, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі "абмеркавалі перспектывы правядзення сумесных мерапрыемстваў як па лініі Беларусь — ЕС, так і ў рамках Усходняга партнёрства".

Пагадненні з Беларуссю аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі Савет ЕС ухваліў 27 мая. Пагадненні набудуць моц у першы дзень другога месяца пасля афіцыйнага паведамлення аб ухваленні.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239