Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/05/28/ru_1044632_887451/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 00:49
28.05.2020 18:56 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка падпісаў два ўказы аб сацпадтрымцы грамадзян ва ўмовах пандэміі каранавіруса

Мінск, 28 мая. Два ўказы аб сацыяльнай падтрымцы грамадзян ва ўмовах пандэміі каранавіруса падпісаў Аляксандр Лукашэнка, які вылучыўся на шосты прэзідэнцкі тэрмін.

Указ № 178 "Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян" прыняты "ў мэтах мінімізацыі ўплыву на эканоміку Беларусі сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці", паведаміла прэс-служба прэзідэнта. Дакумент прадугледжвае магчымасць "атрымання наймальнікамі субсідый для даплаты да мінімальнай заработнай платы сваім работнікам у выпадку іх вымушанай няпоўнай занятасці або абвяшчэння прастою ў перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2020 года, а таксама выплаты узносаў у дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва". Рашэнне аб даванні субсідый будзе прымацца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, пералічэнне грашовых сродкаў — ажыццяўляцца органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Прадугледжаны працяг да 31 жніўня 2020 года перыяду давання дзяржаўнай адраснай падтрымкі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі грамадзянам, у якіх у маі—ліпені заканчваецца тэрмін атрымання такой дапамогі.

Указ № 179 "Аб аплаце працы" прыняты "з мэтай павысіць узровень сацыяльнай абароненасці работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама забяспечыць устойлівае функцыянаванне бюджэтных арганізацый і асобных (якія знаходзяцца за мяжой) устаноў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміцы наступстваў рэалізаваных супрацьэпідэмічных мер". Дакумент прадугледжвае "падтрыманне заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый на ўзроўні не ніжэйшым за памер мінімальнай заработнай платы і ажыццяўленне ім адпаведных даплат у выпадку вымушанай няпоўнай занятасці або абвяшчэння прастою". У якасці дадатковай магчымай крыніцы фінансавання расходаў бюджэтных арганізацый у выпадку недастатковасці сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, вызначаныя сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239