Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/05/29/ru_1044793_445584/
Дата раздрукоўкі: 18.05.2021 16:26
29.05.2020 20:46 Палітыка, Грамадства

У Гродне затрыманы блогер Ціханоўскі

Мінск, 29 мая. У Гродне затрыманы відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, паведаміў праваабарончы сайт spring96.org. Сёння вечарам там праходзіў збор подпісаў за вылучэнне яго жонкі Святланы Ціханоўскай кандыдатам на пасаду прэзідэнта. Ціханоўскі узначальвае яе ініцыятыўную групу.

"Затрыманне адбылося прыблізна а 8-й вечара. Спачатку да Ціханоўскага падышлі жанчыны і сталі задаваць яму правакацыйныя пытанні і хапаць яго за вопратку. Сяргей адыходзіў ад іх, але яны ўсё адно даганялі яго. Затым падышлі два міліцыянеры, і людзі сталі засланяць блогера ад іх. Затым раптам на зямлю ўпаў адзін з міліцыянераў", — адзначаецца ў паведамленні.

(Будзе дапоўнена.)

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239