Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/06/29/ru_1048536_558877/
Дата раздрукоўкі: 05.08.2020 23:04
29.06.2020 14:11 Грамадства, Палітыка

Лукашэнка: Важна вучыць студэнтаў думаць, але — не губляючы сувязі з дзяржаўнай ідэалогіяй

Мінск, 29 чэрвеня. У параўнанні з савецкімі часамі ў Беларусі здарыўся "адкат у працы з моладдзю", лічыць Аляксандр Лукашэнка. На сустрэчы з педагагічным актывам 29 чэрвеня ў Мінску ён заявіў пра важнасць якаснай працы з маладым пакаленнем.

"Не будзем займацца сваімі дзецьмі мы — імі зоймуцца чужыя настаўнікі гэтага жыцця. І тады ў гісторыі незалежнай Беларусі, якую павінны працягнуць нашы дзеці, можам паставіць кропку. Нават тлустую", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Кожны ўніверсітэт, інстытут, факультэт павінны мець набор механізмаў працы, падкрэсліў Лукашэнка. "І альтэрнатыва віртуальнаму жыццю павінна быць цікавай", — дадаў ён.

"Вы ведаеце, што адбываецца з моладдзю, якая застаецца адзін на адзін з інфармацыйнай прасторай. Я проста кажу: там ёю ўжо займаюцца іншыя выхавальнікі, замежныя ідэолагі, а часам і злачынцы. І тое, што сёння адбываецца з некаторымі нашымі дзецьмі, гэта пытанне не толькі да бацькоў, але і да ўсіх нас, усёй сістэмы нашай адукацыі", — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, важна вучыць студэнтаў думаць, рабіць самастойныя высновы, выходзіць за межы праграмы, самаадукоўвацца. "Але — не губляючы сувязі з дзяржаўнай ідэалогіяй, — падкрэсліў Лукашэнка. — І не трэба баяцца гэтага слова. Пакажыце мне хоць адну моцную і самадастатковую краіну ў свеце, якая не надае гэтай тэме вялікага значэння".

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, на сустрэчы прысутнічае прыблізна тысяча чалавек — прадстаўнікі ўстаноў сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239