Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/06/30/ru_1048767_123/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 15:06
30.06.2020 18:20 Палітыка, Грамадства

Паводле звестак ЦВК, Цапкала сабраў менш за 100 тыс. сапраўдных подпісаў (дапоўнена)

Мінск, 30 чэрвеня. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў апублікавала звесткі пра колькасць сапраўдных подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.

Гэтым разам, у адрозненне ад усіх папярэдніх кампаній, камісія не публікавала дадзеныя пра агульную колькасць здадзеных подпісаў — толькі колькасць прызнаных сапраўднымі.

У Аляксандра Лукашэнкі прызнаныя сапраўднымі 1.939.572 подпісы, з іх у Брэсцкай вобласці — 152.445, у Віцебскай — 215.840, Гомельскай — 319.501, Гродзенскай — 314.074, Магілёўскай — 332.411, Мінскай — 298.768, у Мінску — 306.533. Кіраўнік выбарчага штаба Лукашэнкі Міхаіл Орда раней паведаміў, што сабрана каля 2 млн подпісаў.

У Віктара Бабарыкі прызнаныя сапраўднымі 165.744 подпісы: у Брэсцкай вобласці — 28.186, у Віцебскай — 11.495, Гомельскай — 11.581, Гродзенскай — 8.885, Магілёўскай — 10.027, Мінскай — 31.849, у Мінску — 63.721. Штаб Бабарыкі паведамляў пра збор амаль 435 тыс. подпісаў і здачу 365 тыс.

У Валерыя Цапкалы прызнаныя сапраўднымі 75.249 подпісаў: у Брэсцкай вобласці — 16.458, у Віцебскай — 3.620, Гомельскай — 4.693, Гродзенскай — 14.408, Магілёўскай — 7.857, Мінскай — 6.902, у Мінску — 21.311. Такім чынам, у Цапкалы, паводле звестак ЦВК, менш за 100 тыс. сапраўдных подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Сам прэтэндэнт заяўляў пра здачу 160 тыс. подпісаў пры сабраных 200 тыс.

У Сяргея Чэрачня прызнаныя сапраўднымі 143.109 подпісаў: у Брэсцкай вобласці — 4.286, у Віцебскай вобласці — 18.734, Гомельскай — 10.087, Гродзенскай — 20.880, Магілёўскай — 27.070, Мінскай — 14.949, у Мінску — 47.103.

Варта зазначыць, што 21 чэрвеня, праз два днi пасля заканчэння этапу збору подпісаў, Чэрачань на сваім сайце абвясціў, што за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты падпісалася 106,5 тыс. чалавек.

У Ганны Канапацкай прызнаныя сапраўднымі 146.588 подпісаў: у Брэсцкай вобласці — 636, у Віцебскай — 7.650, Гомельскай — 2.868, Гродзенскай — 337, Магілёўскай — 8.024, Мінскай вобласці — 811, у Мінску — 126.262.

Сама Канапацкая раней заявіла журналістам, што яна падала крыху больш за 110 тыс. вывераных подпісаў выбаршчыкаў за сваё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

У Андрэя Дзмітрыева прызнаны сапраўдным 106.841 подпіс: у Брэсцкай вобласці — 6.011, у Віцебскай — 10.730, Гомельскай — 8.871, Гродзенскай — 476, Магілёўскай — 20.229, Мінскай — 8.166, у Мінску — 52.358. Палітык паведамляў пра 107 тыс. подпісаў у яго падтрымку.

У Святланы Ціханоўскай прызнаныя сапраўднымі 104.757 подпісаў (здадзена 110 тыс.): У Брэсцкай вобласці - 17.192, у Віцебскай — 10.726, Гомельскай — 15.485, Гродзенскай — 10.430, Магілёўскай — 11.862, Мінскай вобласці — 13.167, у Мінску — 25.895.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239