Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/07/07/ru_1049370_123/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 21:54
07.07.2020 13:03 Эканоміка, Грамадства

Урад забараніў павышаць зарплаты пры наяўнасці даўгоў перад бюджэтам

Мінск, 7 ліпеня. Урад увёў абмежаванні па аплаце працы для арганізацый, якія маюць завінавачанасць перад бюджэтам. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 400.

Згодна з дакументам, які апублікаваны 7 ліпеня, пры наяўнасці завінавачанасці па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды арганізацыі, незалежна ад формы ўласнасці, "не могуць павышаць тарыфныя стаўкі (тарыфныя аклады) работнікаў да поўнага пагашэння гэтай завінавачанасці".

Выключэнне адносіцца толькі да бюджэтных і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі і якім дадзеная адтэрміноўка (растэрміноўка) пагашэння завінавачанасці па плацяжах у бюджэт.

Тэма неабгрунтаваных выдаткаў арганізацый, у тым ліку якія маюць завінавачанасць перад бюджэтам, падымалася ў сакавіку гэтага года на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў пад старшынствам тагачаснага прэм'ер-міністра Сяргея Румаса.

Ён звяртаў увагу на тое, што нават тыя прадпрыемствы, якія атрымалі дзяржпадтрымку, дазваляюць сабе неабгрунтаваныя выдаткі. "Дакаціліся да таго, што прадпрыемствы, якія выпрасілі дзяржаўную падтрымку, аказваюць спонсарскую дапамогу. І нікому да гэтага няма справы", — абураўся Румас.

Ён адзначыў, што дзяржсектар па ўзроўні прадукцыйнасці працы саступае прыватнаму сектару, але пры гэтым дзяржпрадпрыемствы ў шэрагу выпадкаў не займаюцца скарачэннем выдаткаў. "Паводле наяўнай у мяне інфармацыі, некаторыя таварыствы нават не прадугледзелі гэтае пытанне на парадку дня наглядальных саветаў. Выдаткі растуць як па дзяржорганах, так і па асобных арганізацыях", — канстатаваў Румас.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239