Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/08/14/ru_1054794_1054795/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 23:07
14.08.2020 16:20 Палітыка, Грамадства

Некалькі тысяч рабочых МТЗ ідуць калонай да Дома ўрада з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі

Мінск, 14 жніўня. Некалькі тысяч рабочых Мінскага трактарнага завода ідуць па вуліцы Даўгабродскай да Дома ўрада. Калона перыядычна скандуе: "Жыве Беларусь!"

Дэманстрацыі папярэднічаў прыезд на МТЗ прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі і міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка. Яны збіраліся правесці з рабочымі сустрэчу без журналістаў. Рабочыя адмовіліся размаўляць з чыноўнікамі ў такім фармаце. Яны пакінулі сустрэчу, выйшлі да журналістаў і зачыталі ім свае патрабаванні. Гэта — адстаўка Лукашэнкі, правядзенне сумленных выбараў з удзелам незалежных назіральнікаў, вызваленне палітвязняў, спыненне ганенняў на альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, свабодны доступ да інфармацыі.

Аляксандр Ярашэвіч, БелаПАН.  

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239