Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/08/14/ru_1054860_1054861/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 23:38
14.08.2020 19:09 Палітыка, Грамадства

Рабочыя сышлі з плошчы Незалежнасці пасля атрымання інфармацыі аб магчымых правакацыях

Мінск, 14 жніўня. Рабочыя сышлі з плошчы Незалежнасці пасля таго, як атрымалі інфармацыю аб магчымых правакацыях. Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з актыўных удзельнікаў пратэсту — рабочы Мінскага трактарнага завода.

"Мы — мірны народ, нам не патрэбныя кроў і боль", — заявіў ён. Паводле слоў суразмоўцы, з панядзелка рабочыя МТЗ плануюць баставаць і выходзіць на вуліцы раніцай і днём, калі іх патрабаванні не будуць выкананыя.

Патрабаванні былі агучаны сёння днём на прахадной МТЗ. У іх ліку — адстаўка Лукашэнкі, правядзенне сумленных выбараў з удзелам незалежных назіральнікаў, вызваленне палітвязняў, спыненне ганенняў на альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, свабодны доступ да інфармацыі.

На плошчы Незалежнасці цяпер каля дзвюх тысяч чалавек. Асноўная маса сканцэнтраваная каля ўваходу ў ЦВК і Чырвонага касцёла. Яны стаяць, размаўляюць.

Аляксандр Ярашэвіч, Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239