Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/08/14/ru_1054903_874512/
Дата раздрукоўкі: 18.05.2021 16:12
14.08.2020 21:24 Палітыка, Грамадства

Акцыя пратэсту ля Дома ўрада ў Мінску доўжылася прыблізна чатыры гадзіны

Мінск, 14 жніўня. Стыхійная акцыя пратэсту 14 жніўня ля Дома ўрада ў Мінску доўжылася прыблізна чатыры гадзіны. У ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.

Прыкладна ў 21.00, калі пачало змяркацца, людзі запалілі ліхтарыкі на тэлефонах. Неўзабаве пасля гэтага ўдзельнікі акцыі пачалі скандаваць "Да заўтра!" і паступова разыходзіцца.

У 21.15 ля Дома ўрада заставаліся лічаныя дзясяткі грамадзян. Сілавікі са шчытамі па-ранейшаму ахоўваюць падыход да будынка. Праваахоўнікі не рабілі ніякіх дзеянняў, назіралі за тым, што адбываецца.

Метрапалітэн прыблізна ў 20.30 закрыў выхад станцыі метро "Плошча Леніна" з боку плошчы Незалежнасці "ў мэтах бяспекі".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239