Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/08/31/ru_1057718_123/
Дата раздрукоўкі: 21.01.2021 17:31
31.08.2020 21:39 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка вызваліў ад пасады і разжалаваў пасла ў Іспаніі за "неналежнае выкананне службовых абавязкаў"

Мінск, 31 жніўня. Аляксандр Лукашэнка ўказам ад 31 жніўня № 327 вызваліў ад пасады пасла Беларусі ў Іспаніі, пастаяннага прадстаўніка краіны пры Сусветнай турысцкай арганізацыі Паўла Пуставога. Ён таксама пазбаўлены дыпламатычнага рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасланніка першага класа з фармулёўкай за "неналежнае выкананне службовых абавязкаў", паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

56-гадовы Пуставой узначальваў пасольства ў Іспаніі з лютага 2019 года. Да гэтага на працягу дзевяці гадоў займаў розныя пасады ў МЗС. Мае 20-гадовы дыпламатычны стаж, працаваў у дыпмісіях Беларусі на Кубе і ў Канадзе.

18 жніўня Пуставой выступіў з заявай, якая была размешчаная на афіцыйнай старонцы пасольства ў сацсетцы Facebook. У ёй дыпламат заклікаў беларускія ўлады правесці пералік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. "Хачу адзначыць, што такая сітуацыя непрымальная ў еўрапейскай дзяржаве XXI стагоддзя", — адзначыў дыпламат.

Раней пасля публічнай падтрымкі пратэстоўцаў быў вызвалены ад пасады пасла ў Славакіі Ігар Ляшчэня. Дыпламат сам падаў у адстаўку.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239