Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/01/ru_1057574_558877/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 20:30
01.09.2020 07:10 Грамадства, Палітыка

Грамадзяне Украіны з сённяшняга дня могуць уязджаць у Беларусь толькі на падставе замежнага пашпарта

Мінск, 1 верасня. З 1 верасня ўкраінскія грамадзяне змогуць уязджаць у Беларусь толькі на падставе замежных пашпартоў. Адпаведная пастанова было прынятая Кабінетам міністраў Украіны 12 мая.

"У прыватнасці гэта дазволіць палепшыць абарону ўкраінскіх грамадзян. Бо ў выпадку страты за мяжой ўнутранага пашпарта ідэнтыфікацыя замежнымі ўстановамі працяглая і складаная, у адрозненне ад аператыўных працэдур дакументавання падарожнікаў у выпадку страты замежных пашпартоў", — адзначалася ў паведамленні дэпартамента камунікацый сакратарыята Кабміна.

Акрамя таго, лічаць ва ўрадзе, з новаўвядзеннем скароціцца час праходжання памежнага кантролю грамадзян, "бо інфармацыя з замежных пашпартоў счытваецца спецыяльнымі прыладамі".

"Таксама будзе вырашанае пытанне правядзення беспамылковай праверкі інфармацыі аб наяўнасці абмежаванняў на перасячэнне мяжы згодна з даручэннямі ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў і баз Інтэрпола. Бо адсутнасць ва ўнутраным пашпарце інфармацыі пра асобу лацінкай робіць немагчымым аўтаматычнае счытванне інфармацыі з дакумента", — падкрэслівалася ў рэлізе.

Пры гэтым вяртанне украінцаў на радзіму цераз Беларусь магчымае і на падставе ўнутраных пашпартоў.

МЗС Украіны растлумачыла, што Кабмін сваім рашэннем часткова спыніў дзеянне міжурадавага ўкраінска-беларускага пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян ад 12 чэрвеня 2009 года. Знешнепалітычнае ведамства таксама адзначыла, што ўнутраныя пашпарты маюць нізкую ступень аховы: у 2018 годзе выяўлены 741 падроблены дакумент, у 2019-м — 441, у першым квартале гэтага года — 48.

Украінскія грамадзяне, якія жывуць у Беларусі і не плануюць найбліжэйшым часам наведваць Украіну, могуць аформіць замежпашпарты ў пасольстве ў Мінску альбо генеральным консульстве ў Брэсце.

Жыхары памежных раёнаў Украіны па-ранейшаму могуць уязджаць у Беларусь па ўнутраных пашпартах або пасведчаннях аб нараджэнні (непаўналетнія) у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем ад 12 снежня 1998 года.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239