Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/01/ru_1057743_1057744/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 20:55
01.09.2020 09:34 Палітыка, Грамадства

Паўлу Севярынцу выстаўленае абвінавачанне па крымінальным артыкуле аб масавых беспарадках, ён затрыманы яшчэ на два месяцы

Мінск, 1 верасня. Сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле, ён затрыманы яшчэ на два месяцы, паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

Севярынцу інкрымінуюць ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

"Паша перадаў усім нам: "Я захапляюся мужнасцю, мудрасцю і трываласцю беларускага народа. Дзякую Богу за праўду і справядлівасць. Я веру, што Беларусь будзе свабоднай", — напісала жонка палітыка.

Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля свайго дома неўзабаве пасля таго, як правёў на плошчы перад сталічным Камароўскім рынкам "народны пікет свабоды і салідарнасці" побач з пікетамі па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных Аляксандру Лукашэнку кандыдатаў у прэзідэнты.

21 жніўня Севярынец павінен быў выйсці на волю пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак напярэдадні яго жонцы патэлефанавалі са Следчага камітэта і паведамілі: у дачыненні да Паўла Севярынца распачатая справа па арт. 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства).

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239