Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/01/ru_1057779_254748/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 06:48
01.09.2020 12:38 Грамадства, Палітыка

Ля прахадной МТЗ праходзіць акцыя салідарнасці з рабочымі

Мінск, 1 верасня. Ля прахадной Мінскага трактарнага завода праходзіць акцыя салідарнасці з рабочымі, у якой удзельнічае больш за 120 чалавек.

Яны трымаюць плакаты і бел-чырвона-белыя сцягі.

Да акцыі далучыліся ўдзельнікі велапрабегу салідарнасці. Яны паведамілі БелаПАН, што прыехалі падтрымаць рабочых, каб тыя не падалі духам.

Да прахадной таксама прыехалі журналісты дзяржаўнага тэлебачання. Яны паспрабавалі ўзяць каментар ва ўдзельнікаў акцыі, аднак некаторыя адмовіліся размаўляць з журналістамі дзяржаўнага тэлебачання, а затым пачалі скандаваць "Ганьба!".

Удзельнікі акцыі перыядычна скандуюць "Сыходзь!", звяртаючыся да Лукашэнкі.

У цэлым акцыя праходзіць мірна, без прысутнасці сілавікоў.

Аляксандр Ярашэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239