Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/01/ru_1057871_558877/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 20:58
01.09.2020 15:59 Грамадства, Палітыка

Калона студэнтаў спрабуе дабрацца да Міністэрства адукацыі

Мінск, 1 верасня. Калона студэнтаў, якая ўжо некалькі гадзін рухаецца па цэнтры горада, спрабуе прайсці да Міністэрства адукацыі.

Перыядычна дарогу ім блакуюць сілавікі. Калона дэманстрантаў зменшылася — цяпер у ёй 600-700 чалавек.

Вядомая ўдзельніца пратэстных акцый Галіна Лагацкая дамовілася з сілавікамі, якія зладзілі кардон на скрыжаванні Гарадскога Вала і Нямігі, каб яе і яшчэ некалькіх студэнтаў прапусцілі да Мінадукацыі. Тыя пагадзіліся. Але калона праігнаравала гэты план, абышла кардон па другім баку і ўвайшла ў парк Міцкевіча. Пасля таго як дэманстрантам стала вядома, што на вуліцы Валадарскага знаходзіцца АМАП, яны вырашылі выйсці на праспект Незалежнасці.

Сённяшняя акцыя студэнтаў задумвалася як шэсце па праспекце Незалежнасці да Мінадукацыі, куды яны хацелі перадаць петыцыю з палітычнымі патрабаваннямі. Аднак у першай палове дня сілавікі разагналі дэманстрацыю.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239