Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/01/ru_1057918_123/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 19:54
01.09.2020 19:16 Палітыка, Грамадства

На плошчы Незалежнасці ў Мінску зноў збіраюцца людзі

Мінск, 1 верасня. На плошчы Незалежнасці ў Мінску вечарам 1 верасня ізноў збіраюцца людзі.

Падыходы да плошчы кантралююць сілавікі. Тры аўтазакі стаяць на вуліцы Валадарскага, а каля гатэля "Мінск" супрацоўнікі АМАП выбарачна правяраюць дакументы ў прахожых, але на плошчу прапускаюць.

На прыступках перад касцёлам да 19.00 сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Яшчэ больш за сотню стаяць бліжэй да цэнтра плошчы. Яны пляскаюць у далоні, спяваюць песні і скандуюць "Лукашэнку ў аўтазак", "Бабу Ліду ў аўтазак".

Міма ходзіць двое супрацоўнікаў міліцыі ў форме, яшчэ некалькі міліцыянераў стаяць воддаль. Па гучнагаварыцелі зноў аб'яўляюць аб тым, што прысутныя парушаюць заканадаўства, просяць разысціся і папярэджваюць аб тым, што людзі могуць быць прыцягнуты да адказнасці: "Не вымушайце ўжываць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі".

Яшчэ некалькі аўтазакаў і мікрааўтобус стаяць за Чырвоным касцёлам. Па перыметры касцёла стаяць некалькі амапаўцаў у бронекамізэльках і шлемах.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239