Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/01/ru_1057928_123/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 05:43
01.09.2020 22:14 Грамадства, Палітыка

Карэспандэнта "Магілёўскага рэгіёна" Алеся Сабалеўскага асудзілі на 8 сутак арышту, у знак пратэсту ён абвясціў галадоўку

Мінск, 1 верасня. Карэспандэнт сайта "Магілёўскі рэгіён" Алесь Сабалеўскі асуджаны на 8 сутак арышту па абвінавачванні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Такое рашэнне на пасяджэнні суда Ленінскага раёна Магілёва 1 верасня прыняла суддзя Вікторыя Палякова, паведамляе Беларуская асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Сабалеўскага 30 жніўня, калі ён вёў анлайн-рэпартаж з пратэстнага шэсця ў Магілёве. Пра тое, дзе ён знаходзіцца, не было вядома амаль суткі. Толькі вечарам 31 жніўня калегі даведаліся, што ён быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Судовы працэс пачаўся ў 16.15, аднак суддзя практычна адразу абвясціла пятнаццаціхвілінны перапынак, каб даць журналісту азнаёміцца з матэрыяламі справы. Сабалеўскаму, паводле яго слоў, да суда не паказвалі ніякіх дакументаў.

На працэсе карэспандэнт "Магілёўскага рэгіёна" растлумачыў, што не браў удзелу ў вулічнай акцыі, а асвятляў яе па заданні рэдакцыі. Суддзя ж, азнаёміўшыся з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, прыйшла да высновы, што Сабалеўскі "вёў анлайн і такім чынам прыняў удзел у несанкцыянаванай акцыі". Палякова прызнала яго вінаватым на падставе ч. 1 арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Журналіст палічыў рашэнне суда не заснаваным на нормах права, расцаніў яго як пераслед за прафесійную дзейнасць і ў знак пратэсту абвясціў галадоўку.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239