Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/02/ru_1057977_123/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 21:34
02.09.2020 12:09 Палітыка

Макей: Узважаная пазіцыя Расіі дапамагае пазбегнуць непрыхаванага ўмяшання звонку ў сітуацыю ў Беларусі

Мінск, 2 верасня. Узважаная пазіцыя Расіі дапамагае пазбегнуць непрыхаванага ўмяшання звонку ў сітуацыю ў Беларусі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі на сустрэчы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым 2 верасня ў Маскве.

"Хацеў бы выказаць удзячнасць расійскаму боку за вытрыманую, пісьменную, выразную рэакцыю на падзеі, якія разгортваліся і разгортваюцца ў Беларусі, — цытуе Макея ТАСС. — Відавочна, што ўзважаная і гранічна выразная пазіцыя Расіі выступае той процівагай, якая стрымлівае знешнія сілы ад непрыхаванага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь".

Паводле слоў Макея, гэта дае магчымасць перавесці сітуацыю ў больш спакойнае рэчышча, наладзіць дыялог з грамадствам, вызначыць шляхі выхаду з сітуацыі, якая склалася.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь нацэленая на адкрыты дыялог з Расіяй па ўсіх актуальных пытаннях.

Акрамя таго, Макей заявіў, што Беларусь не дазволіла краінам Захаду рэалізаваць сцэнарый Украіны. Узровень напалу палітычнага супрацьстаяння ў Беларусі стаў значна ніжэйшым, лічыць ён.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239