Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/02/ru_1057988_225500/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 20:28
02.09.2020 13:13 Палітыка

4 верасня ў Маскве кіраўнік Мінабароны Беларусі праінфармуе калег па СНД, АДКБ і ШАС аб кансалідацыі намаганняў супраць пагрозы войнаў і канфліктаў

Мінск, 2 верасня. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін возьме ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў ваенных ведамстваў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) 4 верасня ў Маскве.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, Хрэнін выступіць з дакладам "аб міжнароднай і рэгіянальнай бяспецы, кансалідацыі намаганняў па прадухіленні пагрозы развязвання войнаў і ўзброеных канфліктаў, далейшым умацаванні ваеннага супрацоўніцтва ў сучасных умовах".

"Удзел міністра абароны ў сумесным пасяджэнні дазволіць пацвердзіць прыхільнасць Рэспублікі Беларусь узятых на сябе абавязацельстваў у межах міжнародных арганізацый, а таксама будзе спрыяць далейшаму паэтапнаму развіццю ваеннага супрацоўніцтва з улікам нацыянальных інтарэсаў і прыярытэтаў", — адзначылі ў ваенным ведамстве.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239