Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/02/ru_1057994_877458/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 20:51
02.09.2020 12:52 Палітыка, Эканоміка

Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін 3 верасня наведае Мінск

Мінск, 2 верасня. Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін 3 верасня наведае Мінск, паведаміў 2 верасня ў Маскве міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, адкрываючы сустрэчу з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем у шырокім складзе.

"Літаральна заўтра будзе візіт у Мінск старшыні ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна", — цытуе Лаўрова ТАСС.

Ён падкрэсліў, што "Беларусь з'яўляецца саюзнікам Расіі". "Мы падтрымліваем высокую дынаміку ўзаемадзеяння, у тым ліку па лініі знешнепалітычных ведамстваў, прэзідэнтаў. Знаходзяцца ў пастаянным кантакце кіраўнікі ўрадаў", — сказаў Лаўроў.

Як паведамлялася, прэм'еры Беларусі Раман Галоўчанка і Расіі Міхаіл Мішусцін 19 і 20 жніўня правялі тэлефонныя перамовы.

Падчас першай размовы, паведаміла прэс-служба ўрада РФ, суразмоўцы дамовіліся аб правядзенні ведамствамі дзвюх краін сумеснай працы па зняцці абмежаванняў на перамяшчэнне цераз беларуска-расійскую мяжу. Галоўчанка таксама праінфармаваў расійскага калегу "аб мерах па прадухіленні спробаў дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне".

Падчас другой тэлефоннай размовы кіраўнікі ўрадаў "асаблівую ўвагу надалі ўзаемадзеянню ў энергетыцы і прамысловай кааперацыі, уключаючы аўтамабілебудаванне і сельгасмашынабудаванне", паведамляла прэс-служба расійскага ўрада.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239