Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/02/ru_1058048_254125/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 19:44
02.09.2020 16:04 Грамадства, Палітыка

У Мінску праходзяць суды над затрыманымі напярэдадні журналістамі

Мінск, 2 верасня. У Мінску 2 верасня праходзяць суды над затрыманымі напярэдадні журналістамі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў у сваім тэлеграм-канале паведаміла, што справы супрацоўнікаў партала tut.by Аляксея Суднікава і Надзеі Калінінай вярнулі ў Кастрычніцкае РУУС "для ліквідацыі недахопаў". Журналістаў таксама пакідаюць у міліцыі.

А 15-й гадзіне пачаўся разгляд справы фотакора БелаПАН Андрэя Шаўлюгі, у 15.10 — карэспандэнта газеты "Комсомольская правда" в Белоруссии" Марыі Эляшэвіч.

На гэты момант БАЖ невядома, ці будуць сёння судзіць Мікіту Недаверкава і Святаслава Зоркага ("Комсомольская правда" в Белоруссии").

1 верасня на маршы студэнтаў у Мінску былі затрыманыя шэсць журналістаў: фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга, журналісты tut.by Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў, супрацоўнікі "Комсомольской правды" в Белоруссии": фатограф Святаслаў Зоркі, аператар Мікіта Недаверкаў і карэспандэнт Марыя Эляшэвіч. Іх павезлі ва УУС Кастрычніцкага раёна, каб "праверыць акрэдытацыю".

Журналістаў пакінулі ў РУУС на ноч да суда. З-за дрэннага самаадчування Калінінай дазволілі перадаць лекі.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239