Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/02/ru_1058105_1058106/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 21:47
02.09.2020 21:03 Грамадства, Палітыка

Фотакарэспандэнт tut.by Вадзім Заміроўскі затрымліваўся падчас акцыі каля станцыі метро "Пушкінская" (абноўлена)

Мінск, 2 верасня. Сілавікі затрымалі фотакарэспандэнта партала tut.by Вадзіма Заміроўскага, які працаваў на акцыі каля станцыі мінскага метрапалітэна "Пушкінская", дзе 10 жніўня загінуў удзельнік пратэстаў Аляксандр Тарайкоўскі. Менш чым праз гадзіну Заміроўскі быў адпушчаны.

Напярэдадні падчас студэнцкіх акцый пратэсту шэсць прадстаўнікоў СМІ былі затрыманыя і дастаўленыя ва УУС Кастрычніцкага раёна сталіцы: фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга, журналісты tut.by Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў, супрацоўнікі "Комсомольской правды" в Белоруссии" фатограф Святаслаў Зоркі, аператар Мікіта Недаверкаў і карэспандэнт Марыя Эляшэвіч. На іх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Пратаколы на Суднікава, Калініну, Недаверкава, Эляшэвіч і Шаўлюгу былі адпраўленыя на дапрацоўку. Журналісты застаюцца ў РУУС.

Абнаўленне. Вадзім Заміроўскі паведаміў калегам па тэлефоне, што пры затрыманні яго білі.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239