Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/02/ru_1058109_1058110/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 05:55
02.09.2020 21:34 Палітыка, Грамадства

Затрыманых 1 верасня ў Мінску журналістаў адвезлі з Кастрычніцкага РУУС у ЦІП на Акрэсціна

Мінск, 2 верасня. Затрыманых падчас студэнцкай акцыі пратэсту 1 верасня ў Мінску журналістаў перавезлі з УУС Кастрычніцкага раёна ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у 1-м завулку Акрэсціна. Пра гэта паведаміў сёння ўвечары журналістам, што дзяжурылі каля РУУС, супрацоўнік міліцыі, які выйшаў з будынка.

Журналісты звязаліся з прэс-сакратаром ГУУС Мінгарвыканкама Наталляй Ганусевіч, якая паабяцала, што ў ЦІП у іх прымуць перадачу (рэчы і ежу) для калег, паколькі там іх цяпер ніхто карміць не будзе.

Учора былі затрыманыя фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга, журналісты tut.by Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў, супрацоўнікі "Комсомольской правды" в Белоруссии" фатограф Святаслаў Зоркі, аператар Мікіта Недаверкаў і карэспандэнт Марыя Эляшэвіч. На іх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Пратаколы на Суднікава, Калініну, Недаверкава, Эляшэвіч і Шаўлюгу былі адпраўленыя на дапрацоўку, аднак журналістаў не адпусцілі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239