Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/02/ru_1058112_1058113/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 20:39
02.09.2020 22:32 Палітыка, Грамадства

Штаб Бабарыкі: У нармальных краінах журналістаў не чапаюць нават на вайне

Мінск, 2 верасня. З заявай у падтрымку журналістаў выступіў штаб былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі.

"Дзейная ўлада баіцца журналістаў. Яна не дае ім працаваць, блакуе медыя, пазбаўляе акрэдытацыі, затрымлівае рэпарцёраў, прымяняе фізічную сілу. Быць журналістам у Беларусі цяпер — гэта небяспечна, цяжка, гэта так патрэбна і важна. Мы хочам сказаць дзякуй усім, хто робіць сваю працу так гераічна, дзякуючы каму ўвесь свет ведае праўду аб тым, што адбываецца ў нашай краіне", — гаворыцца ў заяве, размешчанай у тэлеграм-канале штаба.

"У нармальных краінах журналістаў не чапаюць нават на вайне — яны павінны рабіць сваю працу", — адзначаюць у штабе. Аднак "на той вайне, якую ўлада вядзе супраць грамадзянскай супольнасці, ёсць толькі месца бязмежжу". "Мы заклікаем дзейную ўладу да адэкватнасці. Вы ўсё роўна не зможаце адцэнзураваць усё, што адбываецца. Вашы бязлітасныя спробы схаваць праўду толькі падкрэсліваюць яе", — гаворыцца ў заяве.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у жніўні зафіксавана 151 затрыманне супрацоўнікаў СМІ. 1 верасня на акцыі пратэсту студэнтаў у Мінску было затрымана шэсць журналістаў, якія прадстаўляюць інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, партал tut.by і "Комсомольскую правду" в Белоруссии". На іх складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні — парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КоАП). Суткі яны знаходзіліся ва УУС Кастрычніцкага раёна, а сёння вечарам дастаўлены ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Суды вярнулі іх справы на дапрацоўку.

Другі тыдзень адмаўляюць у друку і распаўсюдзе найбуйнейшым недзяржаўным СМІ: "Комсомольской правде" в Белоруссии", "БелГазете", "Народнай Волі", "Свободным новостям". Акрамя таго, не ўзята ў сістэму распаўсюду ўжо шэсць нумароў ліберальнага расійскага тыднёвіка "Собеседник".

Каля 20 журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, пазбаўлены акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239