Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/03/ru_1058147_1058148/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 21:44
03.09.2020 11:40 Палітыка

Лукашэнка змяніў старшынь КДБ, КДК і дзяржсакратара Савета бяспекі

Мінск, 3 верасня. Аляксандр Лукашэнка 3 верасня прызначыў новага дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, старшыню Камітэта дзяржбяспекі і выканаўцу абавязкаў старшыні Камітэта дзяржкантролю, паведамляе тэлеграм-канал "Пул Першага".

Імёны новых кіраўнікоў гэтых ведамстваў пакуль не названыя.

Да гэтага моманту пасаду дзяржсакратара Савета бяспекі займаў Андрэй Раўкоў, старшыні КДБ — Валерый Вакульчык, КДК — Іван Церцель.

(Будзе дапоўнена.)

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239