Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/05/ru_1058500_1058501/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 10:11
05.09.2020 17:30 Палітыка, Грамадства

Удзельніцы жаночага маршу прыйшлі на плошчу Незалежнасці

Мінск, 5 верасня. У Мінску трэцюю гадзіну працягваецца жаночы марш. Пасля 17 гадзін калона з некалькіх тысяч чалавек прыйшла на плошчу Незалежнасці. Цяпер яны стаяць і спяваюць песні.

Да 15.00 у раёне Камароўскага рынку сабралася каля тысячы чалавек, у асноўным жанчыны. У руках яны трымалі транспаранты, бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама сцягі розных краін — ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Украіны, Ірландыі, Ізраіля, Літвы, Швецыі і іншых.

Міліцыя папярэджвала ў мегафон аб незаконнасці мерапрыемства і заклікала разысціся. У адказ жанчыны скандавалі: "Ганьба!" Непадалёк былі прыпаркаваныя два аўтобусы з сілавікамі.

Да пратэстоўцаў далучыліся дзяўчаты-барабаншчыцы. Прыкладна ў 15.30 прысутныя рушылі калонай у бок плошчы Перамогі.

Паступова колькасць удзельніц маршу вырасла да некалькіх тысяч чалавек. Яны перасеклі плошчу Перамогі. Падчас руху жанчыны скандавалі "Сам ты крыса!", "Пошел вон — ты и твой ОМОН!" і іншыя лозунгі.

Паміж цыркам і Палацам прафсаюзаў былі затрыманыя некалькі чалавек, у тым ліку журналісты "Белсата" Максім Гарчанок і Алена Дубовік.

Перад Кастрычніцкай плошчай калона выйшла на праспект Незалежнасці і пайшла ў бок аднайменнай плошчы.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239