Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/05/ru_1058510_1058511/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 09:14
05.09.2020 18:57 Палітыка, Грамадства

Жаночы марш завяршыўся, удзельніц, якія засталіся на плошчы Незалежнасці, адціснулі да Чырвонага касцёла

Мінск, 5 верасня. Жаночы марш у Мінску, які пачаўся ад Камароўскага рынку, завяршыўся на плошчы Незалежнасці. Акцыя працягвалася каля трох гадзін.

На піку ў ёй удзельнічала некалькі тысяч чалавек. Неўзабаве пасля таго, як удзельніцы прыйшлі на плошчу Незалежнасці, прыбылі сілавікі ў спецэкіпіроўцы і камуфляжы. Па гучнагаварыцелі жанчын папярэджвалі аб несанкцыянаваным характары мерапрыемства, аднак затрыманняў не было.

Большасць удзельніц пакінула плошчу, тых, што засталіся, адціснулі да Чырвонага касцёла, дзе а 19 гадзіне пачнецца малітва за забітых і збітых падчас акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239