Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/06/ru_1058549_500124/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:45
06.09.2020 13:33 Грамадства, Палітыка

У розных раёнах Мінска збіраюцца групы ўдзельнікаў "Маршу адзінства"

Мінск, 6 верасня. У розных раёнах Мінска людзі збіраюцца ў групы, каб арганізавана ісці ў цэнтр горада, дзе сёння а 14-й гадзіне запланаваны пачатак чарговай нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен — "Марш адзінства".

Паводле інфармацыі карыстальнікаў сацсетак, адзінкавыя затрыманні былі ў раёне станцыі метро "Пушкінская".

Як паведамляе карэспандэнт БелаПАН, да групы журналістаў, якія знаходзяцца ў раёне Кастрычніцкай плошчы, пад'ехалі два міліцыянеры ў форме, назваліся супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама, сфатаграфавалі журналісцкія пасведчанні і парэкамендавалі, у мэтах бяспекі, трымацца на бяспечнай адлегласці ад удзельнікаў акцыі і сілавікоў. Бяспечная адлегласць, на іх думку, — не менш за 50 метраў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239