Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/06/ru_1058555_587487/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 11:39
06.09.2020 13:52 Грамадства, Палітыка

Сілавікі паспрабавалі разагнаць калону дэманстрантаў на Партызанскім праспекце

Мінск, 6 верасня. Сілавікі паспрабавалі разагнаць калону дэманстрантаў на Партызанскім праспекце.

Некалькі сотняў чалавек ішлі калонай па тратуарах Партызанскага праспекта ад Мінскага трактарнага завода ў цэнтр горада для ўдзелу ў "Маршы адзінства". У раёне мотавелазавода іх спынілі сілавікі ў форме і са шчытамі. Дэманстранты павярнуліся, пайшлі назад, затым павярнулі на вуліцу Алега Кашавога і кіруюцца да станцыі метро "Трактарны завод".

Людзі ідуць з бел-чырвона-белымі сцягамі, скандуюць розныя лозунгі. За імі ідуць два мікрааўтобусы без нумароў з сілавікамі ў цывільным.

Карыстальнікі сацсетак паведамляюць, што па ўсім горадзе супрацоўнікі сілавых структур у форме і без спрабуюць разагнаць групы дэманстрантаў, перыядычна адбываюцца затрыманні.

Аляксандр Ярашэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239