Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/08/ru_1058987_123/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 09:09
08.09.2020 18:15 Грамадства, Палітыка

Каля Камароўскага рынку ў Мінску пачаліся затрыманні ўдзельнікаў акцыі пратэсту

Мінск, 8 верасня. Каля Камароўскага рынку ў Мінску пачаліся затрыманні ўдзельнікаў акцыі пратэсту.

Сёння ў 18.00 тут планаваўся стыхійны марш у падтрымку рэпрэсаваных "Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго". Да пачатку акцыі на пляцоўцы каля рынка сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек — у асноўным жанчыны.

Прыкладна ў 17.53 з'явіўся міліцыянер з гучнагаварыцелем і пачаў папярэджваць пра незаконнасць акцыі і адказнасць па артыкуле 23.34 КоАП. З'явіліся людзі ў цывільным і зялёнай форме ў балаклавах. Яны пачалі затрымліваць людзей — пераважна мужчын. На працягу пяці хвілін было затрымана каля дзясятка ўдзельнікаў акцыі, паведамляе карэспандэнт БелаПАН. Затрыманых садзяць у мікрааўтобусы без нумароў.

Людзі сталі ў счэпку, жанчыны крычаць, калі спрабуюць выхапіць мужчын. Дэманстранты адышлі непасрэдна да ўваходу на рынак. Яны скандуюць "Ганьба!", "Вярніце нашых дзяцей", "Вярні Машу!" (маецца на ўвазе выкрадзеная напярэдадні член прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Марыя Калеснікава).

Удзельнікаў робіцца больш — прыходзяць у асноўным жанчыны.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239