Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/08/ru_1058991_123/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 10:10
08.09.2020 18:10 Грамадства, Палітыка

Каля Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску праходзіць акцыя пратэсту

Мінск, 8 верасня. У 18.00 на ганку Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску сабралася некалькі дзяўчат, якія дэманстратыўна пачалі фарбаваць вусны чырвонай памадай. Гэта ўдзельніцы стыхійнага маршу ў падтрымку рэпрэсаваных "Адна за ўсіх і ўсе за адну".

Адна з дзяўчат па імені Дар'я сказала журналістам, што прыйшла ў знак салідарнасці з Марыяй Калеснікавай, "якую ўчора на гэтым месцы скралі". На пытанне, ці не баіцца яна затрымання, Дар'я адказала: "Калі яна (Марыя) не баіцца, як мы можам баяцца?"

Нафарбаваўшы вусны, дзяўчаты сталі на прыступках музея.

Раніцай 7 верасня людзі без формы ў масках пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым накірунку члена прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне Марыю Калеснікаву — гэта адбывалася каля мастацкага музея і гэта бачыла сведка, якая расказала пра здарэнне парталу tut.by. Месцазнаходжанне Калеснікавай невядомае дагэтуль, да яе не пускаюць адвакатаў.

Акцыі ў падтрымку рэпрэсаваных праходзяць і ў іншых месцах горада.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239