Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/08/ru_1058996_123/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 10:49
08.09.2020 18:38 Грамадства, Палітыка

Некалькі соцень удзельнікаў маршу ў падтрымку рэпрэсаваных рушыла ад Камароўскага рынку ў бок плошчы Якуба Коласа

Мінск, 8 верасня. Колькасць удзельнікаў стыхійнага маршу ў падтрымку рэпрэсаваных "Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго" каля Камароўскага рынку ў Мінску павялічылася да некалькіх соцень. Гэта ў асноўным жанчыны ў бел-чырвона-белых строях з бел-чырвона-белымі парасонамі, сцягамі, стужкамі.

Яны скандуюць лозунгі "Жыве Беларусь!", "Верым, можам, пераможам!", "Свабоду палітвязням!", "Выпускай!", нясуць плакаты з надпісамі: "Мы ж проста хочам, каб выконваліся законы — усё!", "Свабоду Марыі", "Марыя — ты наш герой" (маецца на ўвазе член прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне Марыя Калеснікава, якую раніцай 7 верасня людзі без формы ў масках пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку).

Сілавікі ў цывільным і зялёнай форме ў балаклавах стаяць на аддаленні ад пратэстоўцаў. Затрыманні спыніліся. Мікрааўтобусы без нумароў, куды заводзілі затрыманых, з'ехалі.

У 18.30 дэманстранты рушылі ў бок плошчы Якуба Коласа.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239