Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/09/ru_1059057/
Дата раздрукоўкі: 19.05.2021 04:36
09.09.2020 00:24 Палітыка, Грамадства

"Міжнародная амністыя" патрабуе ад беларускіх уладаў раскрыць месцазнаходжанне Калеснікавай

Мінск, 9 верасня. Беларускія ўлады павінны неадкладна раскрыць месцазнаходжанне члена прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай і неадкладна вызваліць яе, заявіла праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя".

"Беларускія ўлады звярнуліся да падобных на выкраданні арыштаў, каб расправіцца са сваімі апанентамі. Паводле слоў сведкаў, Марыю Калеснікаву проста запхнулі ў фургон людзі ў масках. Такім чынам, яна стала апошняй у доўгай чарадзе крытыкаў урада, якія зніклі падобным чынам за апошнія 20 гадоў", — заявіла дырэктар "Міжнароднай амністыі" па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс.

"Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай і спынення кампаніі запалохвання і палітычнага пераследу праціўнікаў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яе выкраданне мела месца пасля соцень новых арыштаў актывістаў у мінулую нядзелю, запалохвання навучэнцаў школ і ўніверсітэтаў і гвалтоўнага выгнання з краіны лідараў пратэсту. Мы патрабуем вяртання да вяршэнства закона і поўнай павагі правоў чалавека ў Беларусі", — сказала Стразэрс.

Калеснікаву спрабавалі вывезці ва Украіну, аднак яна парвала свой пашпарт і была зноў затрыманая. Яе месцазнаходжанне пакуль невядомае.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239