Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/09/ru_1059105_123/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:52
09.09.2020 13:48 Палітыка, Грамадства

Каардынацыйная рада: Дзейнасць КР працягваецца

Мінск, 9 верасня. Дзейнасць Каардынацыйнай рады (КР) па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі будзе працягвацца, нягледзячы на затрыманні членаў яе прэзідыума. Такое паведамленне распаўсюдзіла КР.

У ім нагадваецца, што 6 верасня ў рэгламент рады былі ўнесеныя наступныя змены: "Усе рашэнні КР прымаюцца галасаваннем членаў прэзідыума, а ў выпадку немагчымасці прыняцця рашэння прэзідыумам (у тым ліку пры арышце членаў прэзідыума, знаходжанні іх за мяжой) рашэнні прымаюцца ў аператыўным парадку галасаваннем у афіцыйным канале КР". "Дзейнасць КР працягваецца, і прыняцце рашэнняў магчымае", — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Незадоўга да гэтага Каардынацыйная рада выступіла з заявай, у якой запатрабавала вызвалення ўсіх затрыманых членаў прэзідыума і сакратарыята КР. "Мы бачым, што ўлада замест таго, каб пачаць дыялог, працягвае дзейнічаць з дапамогай сілы, пагроз, запалохвання і націску. Каардынацыйная рада патрабуе неадкладна вызваліць Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Сяргея Дылеўскага, Лілію Уласаву, а таксама пацвердзіць магчымасць свабоднага вяртання Вольгі Кавальковай, Паўла Латушкі, Святланы Ціханоўскай, Івана Краўцова і Антона Раднянкова ў Беларусь", — гаворыцца ў заяве.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239