Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/09/ru_1059130_1059731/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:35
09.09.2020 13:42 Палітыка, Грамадства

Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага

Мінск, 9 верасня. Член прэзідыума Каардынацыйнай рады (КР) па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Пра гэта паведаміла прэс-служба штаба экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, каардынатарам якога з'яўляецца Калеснікава.

Марыя Калеснікава была выкрадзеная раніцай 7 верасня ў цэнтры Мінска невядомымі ў масках. Праз некалькі гадзін знікла сувязь з прэс-сакратаром КР Антонам Раднянковым і выканаўчым сакратаром рады Іванам Краўцовым. На наступны дзень стала вядома, што ўсіх трох гвалтоўна вывезлі ва Украіну, аднак Калеснікаву выправадзіць з Беларусі не ўдалося, паколькі на мяжы яна парвала свой пашпарт. Дагэтуль пра месца яе знаходжання дакладна вядома не было.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239