Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/11/by_media_gomel1109/
Дата раздрукоўкі: 28.09.2020 09:52
11.09.2020 15:16 Фота

Студэнты гомельскага ўніверсітэта правялі акцыю салідарнасці з затрыманым выкладчыкам

    Паглядзець Паглядзець

11 верасня каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога прайшла акцыя салідарнасці з затрыманым напярэдадні выкладчыкам.

Раніцай 10 верасня кандыдат эканамічных навук Вадзім Бельскі стаў ля вуза з плакатам у падтрымку салігорскага шахцёра Юрыя Корзуна. Выкладчыка затрымалі, студэнты вырашылі правесці акцыю салідарнасці з ім. У пікеце ўдзельнічалі таксама праваслаўны святар Уладзімір Драбышэўскі, актывісты пратэстнага руху ў Гомелі.

Пасля акцыі студэнтаў пачалі затрымліваць.

Фота БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239