Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/11/ru_1059501_254143/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 01:47
11.09.2020 14:48 Палітыка

Каля пасольства Швецыі ў Мінску дзяжураць сілавікі ў форме і цывільным

Мінск, 11 верасня. Каля пасольства Швецыі ў Мінску дзяжураць сілавікі ў форме і цывільным. Паводле звестак БелаПАН, яны спрабуюць затрымаць двух удзельнікаў акцыі пратэсту, якія схаваліся на тэрыторыі пасольства.

Шведская дыпмісія сітуацыю не каментуе. Пасол Швецыі Крысціна Юханесан зараз знаходзіцца ў Стакгольме.

Датэлефанавацца да прэс-службы МУС пакуль не ўдалося.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239