Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/12/ru_1059631_225588/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 09:27
12.09.2020 16:15 Палітыка, Грамадства

Падчас асвятлення акцыі жанчын у Мінску затрыманыя карэспандэнты "Белсата" Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі

Мінск, 12 верасня. Падчас асвятлення жаночага маршу 12 верасня ў Мінску затрыманая здымачная група тэлеканала "Белсат".

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, карэспандэнта Кацярыну Андрэеву і аператара Макса Калітоўскага затрымалі на Нямізе падчас вядзення стрыму з акцыі. Іх пасадзілі ў мікрааўтобус і адвезлі ва УУС Кастрычніцкага раёна.

Паводле інфармацыі БАЖ, у журналістаў канфіскаванае абсталяванне, а ім самім пагражалі надзець наручнікі.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239