Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/12/ru_1059648/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2021 02:27
12.09.2020 21:10 Палітыка, Грамадства

Праваабаронцы: Падчас жаночага маршу затрымана не менш за 69 чалавек

Мінск, 12 верасня. Падчас сённяшняга жаночага маршу ў Мінску затрымана не менш за 69 чалавек (64 жанчыны, 5 мужчын), паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Сярод затрыманых карэспандэнты тэлеканала "Белсат" Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі, а таксама прадстаўнік Adami Media Prize (медыйная прэмія, прысвечаная культурнай разнастайнасці ў рэгіёне Усходняга партнёрства і ЕС) Вольга Бартлава.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, у дачыненні да Бартлавай складзены пратакол, яе шпіталізавалі з гіпертанічным крызам.

Жаночы марш у цэнтры Мінска доўжыўся больш за дзве гадзіны, на піку колькасць яго ўдзельнікаў склала блізу пяці тысяч.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239