Некалькі соцень дэманстрантаў накіроўваюцца па праспекце Пераможцаў у бок стэлы "Мінск — горад герой"
Мінск, 13 верасня. Некалькі соцень чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі сабралася ў раёне Нямігі і накіроўваецца па праспекце Пераможцаў у бок стэлы "Мінск — горад-герой". Яны скандуюць "Жыве Беларусь!", "Адзін за ўсіх — усе за аднаго!".
Дэманстрантам сігналяць аўтамабілісты.
Калона людзей ідзе з боку плошчы Якуба Коласа ў бок плошчы Перамогі.
Тым часам Кастрычніцкая плошча перакрытая, у сілавікоў, якія стаяць у ачапленні, — аўтаматы Калашнікава.
У раёне станцыі метро "Грушаўка" група дэманстрантаў была брутальна разагнаная сілавікамі — затрымлівалі і мужчын, і жанчын.
Сёння ў Мінску абвешчана аб правядзенні чарговай нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен — Маршу герояў.