Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/13/ru_1059678_123/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 09:36
13.09.2020 14:35 Грамадства, Палітыка

Сілавікі разагналі дэманстрантаў на праспекце Пераможцаў, пачаліся затрыманні

Мінск, 13 верасня. Сілавікі разагналі дэманстрантаў на праспекце Пераможцаў.

Спачатку туды пад'ехалі два таніраваныя мікрааўтобусы, адкуль выскачыла каля двух дзясяткаў сілавікоў у чорнай форме без апазнавальных знакаў, у балаклавах і са зброяй. Большая частка дэманстрантаў, якія стаялі на баку Палаца спорту (каля дзвюх тысяч чалавек), перабеглі праз праезную частку на другі бок праспекта. Людзі крычаць сілавікам "Ганьба!", "Трыбунал!".

Затым прыехала пяць аўтазакаў з некалькімі дзясяткамі сілавікоў у поўнай баявой экіпіроўцы. Людзі разбегліся па дварах, за імі кінуліся наўздагон.

Каля ГЦ "Галерэя", дзе група дэманстрантаў стала ў счэпку, пачаліся затрыманні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239