13.09.2020 14:56 Грамадства, Палітыка
У розных месцах Мінска працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў Маршу герояў
Мінск, 13 верасня. Як мінімум два дэманстранты затрыманыя на вуліцы Мельнікайтэ, дзе зараз знаходзяцца некалькі тысяч удзельнікаў Маршу герояў. Рух па вуліцы перакрыты аўтазакамі з боку вул. Фрунзенскай, сілавікі адціскаюць дэманстрантаў уніз, да праспекта Пераможцаў. Людзі разбягаюцца ў двары.
Дэманстрантаў таксама разганялі і затрымлівалі ў раёне вуліцы Залатая Горка.
Удзельнікі маршу перыядычна скандуюць сілавікам "Ганьба!" і "Фашысты!".