13.09.2020 15:47 Грамадства, Палітыка
Шматтысячная калона дэманстрантаў ідзе па вуліцы Кальварыйскай у бок праспекта Пушкіна
Мінск, 13 верасня. Шматтысячная калона дэманстрантаў зараз ідзе па вуліцы Кальварыйскай у бок праспекта Пушкіна. Гэта ўдзельнікі Маршу герояў, якія ішлі з праспекта Пераможцаў, а таксама дэманстранты, якія далучыліся да іх па дарозе.
Калона заняла тры паласы праезнай часткі вуліцы Кальварыйскай.
ДАІ перакрыла праспект Пушкіна ад скрыжавання з вуліцай Прытыцкага, прапускаюць толькі грамадскі транспарт. Да комплексу "Мінск-Арэна" сцягнутыя сілавікі.