Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/13/ru_1059701_123/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 08:51
13.09.2020 16:21 Грамадства, Палітыка

Паводле ацэнак журналістаў, у Маршы герояў у Мінску бяруць удзел не менш за 100 тысяч чалавек

Мінск, 13 верасня. Паводле ацэнак журналістаў, у сённяшнім Маршы герояў удзельнічаюць не менш за 100 тысяч чалавек.

З праспекта Пушкіна галава калоны дэманстрантаў павярнула ў бок вуліцы Арлоўская. Людзі скандуюць: "Пакараць Караева!", "Лукашэнку ў аўтазак!", "Аддайце нашу Машу, забярыце Сашу!" і іншыя лозунгі.

Праходзячы міма жылога комплексу "Каскад", дзе пастаянна паміж дамамі вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі, удзельнікі маршу скандавалі "Каскад", малайцы!", мясцовыя жыхары ў адказ махалі ім з вокнаў.

Нагадаем, МУС паведаміў, што на 15.00 агульная колькасць удзельнікаў не перавышала трох тысяч чалавек.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239