Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/13/ru_1059710_123/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2021 02:51
13.09.2020 16:40 Грамадства, Палітыка

У Мінску затрыманы журналіст Арцём Лява

Мінск, 13 верасня. У Мінску затрыманы карэспандэнт тэлеканала "Белсат" Арцём Лява.

Ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС сталіцы, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Як паведамлялася, 12 верасня на жаночым маршы ў цэнтры Мінска былі затрыманыя карэспандэнты "Белсата" Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі. Паводле інфармацыі БАЖ, яны былі дастаўленыя ў сталічны цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Затрыманыя паведамілі родным, што на іх складзеныя пратаколы па артыкулах 22.9 (парушэнне закона аб СМІ) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Міліцыянер, які складаў пратаколы, заявіў, што судзіць іх будуць толькі ў аўторак, 15 верасня. Да гэтага часу яны будуць знаходзіцца ў ЦІПе на Акрэсціна.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239