Праваабаронцы апублікавалі першыя спісы затрыманых
Мінск, 13 верасня. Папярэднія спісы затрыманых падчас сённяшняга Маршу герояў публікуе праваабарончы сайт spring96.org.
У спісе на гэтую гадзіну больш за 100 прозвішчаў. У ліку затрыманых — журналіст тэлеканала "Белсат" Арцём Лява.
Праваабаронцы адзначаюць, што жорсткія затрыманні людзей зафіксаваныя на праспекце Дзяржынскага каля гасцініцы "Рэнесанс" і на вуліцы Маякоўскага.
Раней МУС паведаміў, што па стане на 15.00 каля 250 чалавек затрыманыя ў розных раёнах Мінска. "Усе яны выкарыстоўвалі сцягі і іншую сімволіку, незарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, і плакаты рознага зместу, у тым ліку абразлівага", — гаворыцца ў паведамленні міліцэйскага ведамства.